ШЧЫРА ВІНШУЕМ вучаніцу 11 класа Манько Ульяну і настаўніцу Фісюк Святлану Віктараўну з бліскучай перамогай на заключным этапе Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова і літаратура” (дыплом 1 ступені). Вы — гонар не толькі нашай школы і горада, а нават цэлай Рэспублікі Беларусь. Няхай любоў да беларускай мовы і літаратуры дапамагае ВАМ адкрываць новыя гарызонты і дасягаць самых высокіх вяршынь. Жадаем не спыняцца на дасягнутым, новых адкрыццяў і перамог, заўсёды ганарыцца сваёй спадчынай.
Паважаная Ульяна, мы шчыра спадзяемся, што перамога на алімпіядзе — гэта твой першы крок да вялікіх навуковых здзяйсненняў. Творчых поспехаў, натхнення і вечнага ззяння таленту!





